ЗША, Вялікабрытанія і Францыя ў ноч на 14 красавіка пачалі ўдары па сірыйскіх аб'ектах. Раней пра рашэнне пачаць аперацыю ў Сірыі разам з Вялікабрытаніяй і Францыяй абвясціў [2] прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
"А 9-й вечара ЗША, Францыя і ЗША разам ўдарылі па сірыйскіх аб'ектах, звязаных з вытворчасцю хімічнай зброі, першай мэтай была лабараторыя хімзброі", - заявіў міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс.
"Мы адбіралі аб'екты такім чынам, каб мінімізаваць ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва", - дадаў ён. - "Мы знаходзімся ў стане пастаянных кансультацый з нашымі партнёрамі, але пакуль не плануем наступныя ўдары"
Па сцвярджэнні кіраўніка Пентагона, цяперашняе бамбаванне было ў два разы магутнейшым за мінулагодняе - тады ЗША выпусцілі па Сірыі 59 "Тамагаўкаў".
Ва ўдары ўдзельнічалі:
Сірыйская армія збіла 13 ракет у раёне горада Кісва, размешчанага на поўдзень ад Дамаска, перадае сірыйскае нацыянальнае агенцтва САНА.
6 мірных жыхароў параненыя ў выніку траплення ракеты па ваенным складзе на захад ад Хомса, паведамляе [3] «РІА Навіны» са спасылкай на крыніцу ў органах бяспекі Сірыі.
Старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Джозэф Данфард заявіў, што ЗША не апавяшчалі Расію аб тым, куды будуць наносіцца ўдары, аднак перадалі інфармацыю аб палётах па спецканалах ваеннай сувязі.
У аперацыі была задзейнічана баявая авіяцыя, сказаў Данфард.
"Горшыя засцярогі спраўдзіліся. Нашы папярэджанні не пачулі. Рэалізуецца загадзя запланаваны сцэнар. Нам зноў пагражаюць. Мы папярэджвалі, што такія дзеянні не застануцца без наступстваў. Уся адказнасць за іх - на Вашынгтоне, Лондане і Парыжы", - гаворыцца ў заяве пасла Расіі ў Вашынгтоне Анатоля Антонава.
Кіраўнік дыпмісіі таксама заявіў, што "выпады на адрас прэзідэнта Расіі непрымальныя і недапушчальныя".
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што загадаў ударыць па Сірыі, бо "дзясяткі мужчын, жанчын і дзяцей былі знішчаныя хімічнай зброяй". "Чырвоная лінія была перасечаная", - дадаў ён.
Пентагон назваў мэты ракетных удараў:
Сайт газеты "Камерсант" са спасылкай на ваенную крыніцу ў Сірыі прыводзіць [4] спіс аб'ектаў, куды патрапілі ракеты:
Паветраная прастора правінцый Латакія і Тартус, дзе размяшчаюцца базы расійскіх ВКС ў Сірыі, не закранута ўдарамі заходняй кааліцыі, паведамляе сірыйскае інфармагенцтва SANA.
Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека, які базуецца ў Лондане, паведаміў, што ў выніку удараў былі разбураны тры навукова-даследчыя цэнтры - два ў Дамаску і адзін у раёне Хомса, а таксама ваенныя базы ў Дамаску.
Актывісты паведамляюць, што людзі на ўсіх гэтых аб'ектах былі эвакуіраваны раней на гэтым тыдні.
"Я падтрымліваю дзеянні ЗША, Брытаніі і Францыі .. Гэта дазволіць падарваць здольнасць рэжыму Сірыі ў далейшым прымяняць хімічную зброю", - заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.
"Ніводная з выпушчаных ЗША і іх саюзнікамі крылатых ракет у зону адказнасці падраздзяленняў расійскіх СПА, якая ахоўвае аб'екты ў Тартусе і Хмейміме, не ўваходзіла", - гаворыцца ў заяве Міністэрства абароны Расіі.
Сярод мэтаў ўдару ЗША і іх саюзнікаў была ў тым ліку грамадзянская інфраструктура Сірыі, дадалі ў Мінабароны РФ.
Арганізацыя па забароне хімічнай зброі ў суботу пачынае місію "па высвятленні фактаў" у сірыйскай Думе, дзе, як мяркуецца, была ўжыта хімічная зброя.
Старшыня камітэта Савета Федэрацыі Расіі па міжнародных справах Канстанцін Касачоў заявіў, што ўдары ЗША - гэта "з высокай ступенню верагоднасці, спроба стварыць складанасці для місіі АЗХЗ".
ВВС [5]
Беларусь рашуча асуджае ўдары, нанесеныя па тэрыторыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі 14 красавіка 2018 года. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі, паведамляе БЕЛТА [6].
"Тым самым сітуацыя ў Сірыі фактычна ператвараецца ў міждзяржаўны ўзброены канфлікт, які багаты далейшай некантралюемай эскалацыяй, якая выходзіць за рамкі рэгіёну", - адзначаецца ў заяве.
Беларусь заклікае ўсе залучаныя бакі неадкладна спыніць прымяненне ваеннай сілы супраць іншых дзяржаў і шукаць шляхі ўрэгулявання канфліктаў мірнымі сродкамі за сталом перамоваў.
"Ужыванне забароненых відаў зброі масавага паражэння не павінна заставацца без наступстваў. Аднак крокі ў адказ павінны грунтавацца на адназначных і правераных фактах і прадпрымацца ў строгай адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Ні адзін з гэтых крытэрыяў не быў выкананы тымі, хто сёння нанёс удар па Сірыі", - заявілі ў МЗС.
Арганізацыя па забароне хімічнай зброі павінна мець магчымасць тэрмінова праверыць інфармацыю аб прымяненні хімічнай зброі ў Сірыі і далажыць вынікі расследавання Савету Бяспекі ААН.
"Лічым, што ўсім членам Савета Бяспекі ААН варта прыкласці максімальныя намаганні для выканання ўскладзенай на іх міжнароднай супольнасцю задачы па аднаўленні і падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі", - адзначылі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
"Варварская агрэсія ніяк не паўплывае на рашучасьць і настойлівасць сірыйскага народа і іх гераічныя ўзброеныя сілы" - гаворыцца ў заяве сірыйскага МЗС.
Сірыйскія ўлады таксама заявілі, што бамбардзіроўка заклікана перашкодзіць расследаванню меркаванай хімічнай атацы ва Усходняй Гуце.
Міністэрства замежных спраў Турцыі назвала авіяўдары па Сірыі "ачышчэннем сумлення чалавецтва" і "абгрунтаваным адказам" на ўжыванне хімічнай зброі супраць мірнага насельніцтва ў горадзе Дума, у чым Захад абвінавачвае сірыйскія ўлады.
У ноч на суботу кааліцыя на чале з ЗША нанесла ракетныя ўдары па Сірыі. Дамаск адмаўляе прымяненне хімзброі ў Думе.
Турцыя ўваходзіць у НАТА.
BBC [5]
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў [7] удар заходніх краін па Сірыі "актам агрэсіі супраць суверэннай дзяржавы, якая знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы з тэрарызмам".
"Сваімі дзеяннямі ЗША яшчэ больш пагаршаюць гуманітарную катастрофу ў Сірыі, нясуць пакуты мірнаму насельніцтву, па сутнасці патураюць тэрарыстам, якія сем гадоў мучаюць сірыйскі народ, правакуюць новую хвалю бежанцаў з гэтай краіны і рэгіёну ў цэлым", - заявіў Пуцін.
Па словах Пуціна, Расія склікае экстранае пасяджэнне Савета бяспекі ААН "для абмеркавання агрэсіўных дзеянняў ЗША і іх саюзнікаў".
Сірыя адчайна мае патрэбу ў трывалым спыненні агню ўсімі бакамі. Пра гэта заявіў сёння кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, перадае ТАСС [8].
"Уступаючы на восьмы год канфлікту, Сірыя адчайна мае патрэбу ў трывалым спыненні агню, якое будзе выконвацца ўсімі бакамі. Гэта пракладзе шлях да дасягнення палітычнага рашэння на аснове перамоў у Жэневе пад кіраўніцтвам ААН з тым, каб раз і назаўсёды ўстанавіць мір у краіне", - гаворыцца ў заяве кіраўніка Еўракамісіі.
Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла аб адабрэнні авіяўдараў ЗША і саюзнікаў па тэрыторыі Сірыі, паведамляе gazeta.ru [9]. "Мы вітаем, што нашы амерыканскія, брытанскія і французскія саюзнікі, як пастаянныя члены Саветы Бяспекі ААН, узялі на сябе адказнасць у падобнай форме. Ваенны ўдар быў неабходным і суразмерным, каб падтрымаць эфектыўнасць міжнароднага байкоту прымянення хімічнай зброі і папярэдзіць сірыйскі рэжым ад здзяйснення далейшых парушэнняў", - гаворыцца ў тэксце заявы Меркель, апублікаваным у Twitter [10] прэс-службы кабінета міністраў ФРГ.
Кітай назваў любыя ваенныя дзеянні ў абыход Савета бяспекі ААН парушэннем нормаў міжнароднага права, піша BBC [5].
Кітайскае МЗС заявіла, што адзіным рэалістычным спосабам вырашэння сірыйскага канфлікту з'яўляецца палітычнае ўрэгуляванне, і выступіў за непрадузятае расследаванне падазрэнняў ва ўжыванні хімічнай зброі ў Сірыі.
Паўночнаатлантычны савет - галоўны кіруючы орган НАТА - збярэцца пасля абеду ў суботу. ЗША, Вялікабрытанія і Францыя даложаць саюзнікам аб выніках ўдару па Сірыі, паведаміў прадстаўнік арганізацыі.
Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) склікае 14 красавіка экстранае пасяджэнне пастаяннага савета арганізацыі ў сувязі з сітуацыяй вакол Сірыі, паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі [11].
"Сёння ў сувязі з сітуацыяй вакол Сірыйскай Арабскай Рэспублікі па ініцыятыве генеральнага сакратара АДКБ і Расійскай Федэрацыі склікаецца экстраннае пасяджэнне Пастаяннага савета Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У пасяджэнні прыме ўдзел генеральны сакратар АДКБ Юрый Хачатур", - гаворыцца ў паведамленні.
Міністры замежных спраў 28 краін Еўрасаюза абмяркуюць на пасяджэнні 16 красавіка ў Люксембургу сітуацыю з ракетнымі ўдарамі ў Сірыі. Пра гэта паведамляе ТАСС [12] са спасылкай на сённяшнюю заяву кіраўніка МЗС Бельгіі Дзідзье Рэйндэрс.
"Міністры замежных спраў Еўрасаюзу будуць мець магчымасць кансультавацца адзін з адным па гэтай сітуацыі на пасяджэнні савета, якое адбудзецца ў панядзелак", - заявіў Дзідзье Рэйндэрс.
Арганізацыя па забароне хімічнай зброі паведаміла [13], што яе спецыялісты працягнуць працу ў Сірыі, нягледзячы на начную бамбардзіроўку.
Місія АЗХЗ спрабуе высветліць, ці ўжывалі хімічную зброю супраць грамадзянскага насельніцтва ў горадзе Дума.
Дональд Трамп адзначыў, што начны ўдар па Сірыі быў выкананы "цудоўна". Пра гэта амерыканскі прэзідэнт напісаў у Twitter [14].
"Дзякуй Францыі і Злучанаму Каралеўству за іх мудрасць і ваенную моц. Не магло быць лепшага выніку. Місія выканана!", - напісаў Трамп.
Ён таксама пахваліў у Twitter амерыканскую армію, адзначыўшы, што ёй сёння няма роўных.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] http://zviazda.by/be/news/20180411/1523445126-tramp-paabyacau-nanesci-raketny-udar-pa-siryi
[3] https://ria.ru/syria/20180414/1518389484.html
[4] https://www.kommersant.ru/doc/3599908
[5] https://www.bbc.com/russian/live/institutional-43763426
[6] http://www.belta.by/
[7] http://kremlin.ru/events/president/news/57257
[8] http://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/5125791
[9] https://www.gazeta.ru/army/2018/04/14/11717059.shtml
[10] https://twitter.com/RegSprecher/status/985067883632955392
[11] http://www.odkb-csto.org/news/detail.php?ELEMENT_ID=12556&SECTION_ID=91
[12] http://tass.ru/
[13] https://www.opcw.org/news/article/opcw-fact-finding-mission-continues-deployment-to-syria/
[14] https://twitter.com/realDonaldTrump/status/985130802668294144
[15] https://zviazda.by/be/tags/siryya