Андрэй Шорац, старшыня Мінгарвыканкама:
«У сталіцы праводзіцца паслядоўная работа па ўпарадкаванні функцыянавання аб'ектаў сезоннага нестацыянарнага гандлю, удасканаленні іх знешняга выгляду, умоў арганізацыі гандлю. У Мінску неабходна больш шырока ўкараняць сучасныя фарматы сезоннага гандлю. Прадстаўленыя ў горадзе палаткі па продажы прахаладжальных напояў, марожанага, гародніны і садавіны не адпавядаюць сталічнаму статусу. Гарадскім службам неабходна вывучыць вопыт іншых гарадоў у гэтай сферы і ўнесці прапановы па развіцці сеткі нестацыянарных гандлёвых аб'ектаў, наладзіць узаемадзеянне з прадстаўнікамі прыватнага бізнесу ў гэтым пытанні».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert