Яго сімвалам з’яўляецца чырвона-зялёная стужачка з яблыневым цветам. Удзельніцы беларускага фіналу XXVII міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна — 2018” таксама далучыліся да праекта: у салдацкай форме ваеннага часу яны раздавалі мінчанам і гасцям беларускай сталіцы сімвал праекта.
Нагадаем, што сёння ўвечары ў Маладзёжным тэатры эстрады ў Мінску адбудзецца фінал конкурсу. Хто стане новай уладальніцай тытулу “Каралева Вясна”, мы даведаемся ўжо зусім хутка.
А тым часам карыстальнікі сеткі інтэрнэт вызначаюць пераможцу ў дадатковай намінацыі "Каралева Вясна ONLINE". Аддаць свой голас за ўпадабаную канкурсантку можа любы ахвотны ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте". Галасаванне адкрыта да 18 гадзін 27 красавіка.
Калі ты ўжо вылучыў сваю каралеву і хочаш падарыць ёй свой голас, захадзі ў групы "Каралева Вясна" [4], "Моладзь Беларусі" [5], "Знамя юности" [6] і галасуй! Вынікі галасавання будуць вызначаны па суме балаў!
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота Марыі БЕЛІКАВАЙ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://vk.com/korolevavesna
[5] https://vk.com/brsmby
[6] https://vk.com/znamia_junosti
[7] https://zviazda.by/be/tags/kvetki-vyalikay-peramogi
[8] https://zviazda.by/be/tags/karaleva-vyasna
[9] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[10] https://zviazda.by/be/tags/patryyatyzm