Працэнтныя стаўкі на дэпазітным і крэдытным рынках у 2018 годзе застануцца блізкімі да існуючых узроўняў, нязначныя іх ваганні таксама магчымыя. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Дзмітрый МУРЫН у дакладзе на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка.
Сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах у нацвалюце, дадзеная фізічным асобам, у сакавіку 2018 года склала 11,4 % гадавых, павялічыўшыся ў параўнанні са снежнем 2017 года на 0,3 %.
Нагадаем, што ў першым квартале 2018 года стаўка рэфінансавання была зніжана з 11 % да 10,5 % гадавых. Паводле ацэнак Нацыянальнага банка, такая велічыня стаўкі на міжбанкаўскім рынку з'яўляецца «нейтральнай». Пры такім яе значэнні ўзровень інфляцыі адпавядае мэтаваму параметру, а ў краіне назіраецца ўстойлівы эканамічны рост.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/depazity
[4] https://zviazda.by/be/tags/kredyty