Міжнародная выстава фотаконкурса World Press Photo 2018 праходзіць у сталічным культурным цэнтры «КОРПУС».
Свае работы на конкурс прадставілі 4548 фатографаў з 25 краін, сумарна яны заявілі 73 044 працы. Лепшыя з іх, па выніках галасавання журы, можна ўбачыць у Мінску.
Лепшай фатаграфіяй стала праца фатографа з Венесуэлы Раналда Шемідта, якую ён зрабіў падчас пратэстных акцый у Каракасе ў маі 2017 года.
Выстава лепшых работ конкурсу World Press Photo выстаўляецца ў Беларусі пяты год запар. У гэтым годзе яе ўжо ўбачылі жыхары Гродна. У Мінску выстава будзе працаваць да 12 чэрвеня. Арганізатарам выступае культурна-адукацыйны цэнтр ЦЭХ.
Таццяна ТКАЧОВА, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/world-press-photo