“Усё сваё” паказаў мінчанам і гасцям горада, наколькі беларуская зямля багатая і добрымі якаснымі прадуктамі, і неверагоднымі людзьмі справы. Фэст адбыўся ў дворыку Гістарычнага музея на вуліцы Карла Маркса.
У фестывалі прынялі ўдзел больш за дваццаць удзельнікаў з Мінскай вобласці: фермераў і гастра-энтузіястаў, якія прывязлі з сабой свойскія каровіны і казіныя сыры, топленае масла, свежую зеляніну і дзікаросы, булёны на хатняй курачцы, яйкі, пірагі і хлеб на заквасцы.
“Усё сваё” падтрымлівае экалагічны падыход да зямлі. У межах фестываля быў ўзноўлены сапраўдны гарадскі агарод, кожны ўдзельнік мог забраць з сабой саджанцы і высадзіць іх у сваім двары, у краме “Пакет? О не!” прадаваліся эка-сумкі і папяровыя пакеты, а гасцей прасілі прыходзіць са сваімі сталовымі прыборамі, каб менш выкарыстоўваць аднаразовы посуд.
Таццяна ТКАЧОВА
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/ezha
[4] https://zviazda.by/be/tags/fest