Маштабная акцыя адбылася на базе САК "Алімпійскі". Усе жадаючыя на працягу дня змаглі паспрабаваць сябе ў 35 відах спорту, якія былі прадстаўлены на свяце. Гімнастыка і футбол, страляніна з лука і баскетбол, бейсбол, веласпорт, пяцібор'е — дзеці і дарослыя змаглі праверыць свае здольнасці ў кожным з відаў спорту.
У спартыўным свяце прынялі ўдзел чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, пераможцы міжнародных турніраў.
Марына БЕГУНКОВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[5] https://zviazda.by/be/tags/akcyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/spartsmeny