Ужо цяпер турнікеты з бескантактавай аплатай прадстаўлены ў вестыбюлях станцый метро «Плошча Леніна», «Каменная Горка» і «Плошча Якуба Коласа». Па даных БПС-Ашчадбанка, імі ўжо скарысталася больш за 50 тысяч пасажыраў. Мяркуецца, што ў чэрвені такая магчымасць будзе рэалізавана на ўсіх станцыях сталічнай падземкі.
Разлічвацца за праезд без жэтонаў і праязных зараз могуць уладальнікі картак Vіsа рауWаvе і MаstеrСаrd РауРаss. Неўзабаве БПС-Ашчадбанк забяспечыць такую магчымасць трымальнікам бескантактавых картак нацыянальнай плацежнай сістэмы.
Для аплаты праезду трэба прыкласці картку да валідатара на паверхні турнікета. З «пластыку» аўтаматычна спішацца 65 капеек, што раўназначна кошту жэтона, пасля чаго можна свабодна ісці на платформу. Аплата займае ўсяго 0,3 секунды.
Праект рэалізуецца банкам разам з Мінскім метрапалітэнам, плацежнымі сістэмамі Vіsа і MаstеrСаrd і кампаніяй ІBА Grоuр.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/metro
[4] https://zviazda.by/be/tags/beskantaktavaya-aplata
[5] https://zviazda.by/be/tags/bankauskaya-kartka