Чакалі ў спякоце
прыціхлыя травы,
Углядаліся ў далеч старыя дубы —
Адкуль прыплывуць
ратавальныя хмары?
Адкуль прынясуць прахалоду
вятры?
Чаканне дажджу...
Лёс пазначыў чаканнем
Каханне і здрады
для кожнага з нас.
І час нараджэння,
і час развітання —
Усё праз чаканне прыходзіць
штораз.
І дождж прыляцеў.
Той, што ўсімі чакаўся,
У спёку для кожнага
мараю быў —
Ён цешыўся кветкамі,
з дубам шаптаўся
І шчодра брыльянты
дажджынак дарыў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova