«Работа па спыненні карупцыі і далей будзе прынцыповай, максімальна адкрытай і галоснай. Кожны, хто служыць толькі на карысць уласным інтарэсам, панясе пакаранне па ўсёй строгасці закона. У краіне працягваецца работа па прадухіленні карупцыйных злачынстваў. Яна праводзіцца пастаянна, сістэмна і ахоплівае ўсе сферы — ад рэальнага сектара эканомікі, сацыяльнай сферы да дзяржаўнага кіравання. Галоўнае патрабаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да кіраўнікоў усіх узроўняў — сумленная і прыстойная праца на карысць краіны і беларускага народа. Менавіта такая задача ставіцца кіраўнікам пры іх прызначэнні на дзяржаўныя пасады, і менавіта па гэтым крытэрыі даецца прынцыповая ацэнка іх працоўнай дзейнасці».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert