Пятніца, 13-га, ледзь не стала нешчаслівай для заслужанай артысткі Беларусі спявачкі Алены Ланской. Пасля выступлення ў канцэрце Саюзнай дзяржавы, сыходзячы са сцэны, артыстка згубіла раўнавагу на слізкай падлозе і ўпала. “Мы рэпеціравалі ўход са сцэны, але не да такой ступені”, - паспрабаваў выправіць сітуацыю вядучы канцэрту. Артыстка ж паднялася самастойна, а на непрыемнае здарэнне адрэагавала з гумарам.
“Я, канешне, не так шэдэўральна ўпала, як Філіп Кіркораў, Мадона або пераможца “Еўрабачання” Нета (для тых, хто не бачыў, можна зірнуць у YouTube), - напісала спявачка на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках, - але, як бачыце, таксама старалася”. Падзенне прынесла ёй зламаны пазногаць і вялізны сіняк на сцягне, але ў цэлым усё скончылася нармальна. “Паведамляю, у мяне ўсё добра, я жывая! А калі без жартаў, то ў прафесіі артыста шмат стрэсаў, непрадказальнасці і небяспечных сітуацый: шнуравы мікрафон на вулічнай пляцоўцы пасля дажджу можа біцца токам, начныя пераезды па дарогах, дзе бегаюць дзікія жывёлы, таксама падвяргаюць тваё жыццё небяспецы, а тут дым-машына, пара ад якой асядала проста на сцэну і яна ад гэтага была слізкай”, - расказала артыстка.
Зрэшты, як падкрэсліла спявачка, пятніца пакінула ў яе памяці і добрае ўражанне. Менавіта ў гэты вечар Алена Ланская атрымала спецыяльны дыплом Пастаяннага камітэта Саюзнай дяржавы за творчае ўвасабленне ідэі сяброўства народаў Беларусі і Расіі.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Фота з сацыяльных сетак артысткі
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/slavyanski-bazar-u-vicebsku