У Адэскай вобласці беларускі аўтобус кампаніі Ecolіnes вылецеў у спадзісты кювет. У машыне знаходзіліся 47 пасажыраў, сярод якіх было 20 дзяцей. Ніхто не пацярпеў.
Паводле слоў відавочцаў, аварыя адбылася ўчора раніцай за 135 кіламетраў ад Кіева. Вадзіцель заснуў, з-за чаго аўтобус страціў кіраванне і цераз сустрэчную паласу вылецеў у кювет.
«(Кіроўцы. — Рэд.) памяняліся пасля мяжы. Першы пайшоў спаць, другі за рулём вырубіўся. Пакуль ехалі па жахлівай дарозе, ён еў цукеркі і трымаўся, а як выехалі на добры кавалак, заснуў», — напісала адна з відавочцаў ДТЗ у сваім Facebook.
Праз дзве з паловай гадзіны пасажырам выдзелілі іншы аўтобус.
— Зараз праводзіцца службовае расследаванне, мы высвятляем прычыны. Думаем, на працягу 3—4 дзён мы ўсё высветлім. У кіроўцы 14-гадовы стаж кіравання, парушэнняў ніколі не было, — расказаў «Звяздзе» кіраўнік «Ecolіnes Беларусь» Павел Куцэнка. На пытанне, ці збіраецца кампанія пакрыць пасажырам нязручнасці, ён адказаў наступнае: «Калі пасажыры звернуцца ў кампанію, мы разгледзім гэтае пытанне».
Нагадаем, на мінулым тыдні рэйсавы мікрааўтобус Адэса—Гомель урэзаўся [4] ў грузавік, пяць беларусаў загінулі. ДТЗ адбылося на 289-м кіламетры аўтадарогі Кіеў—Адэса. У той жа дзень, 20 ліпеня, у ДТЗ пад украінскім Жытомірам загінулі [5]11 чалавек, нашых суайчыннікаў сярод іх не было.
Дар'я СПЕВАК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-spevak
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] http://zviazda.by/be/news/20180720/1532072418-va-ukraine-ustanaulivayuc-akalichnasci-dtz-u-yakim-zaginuli-5-belarusau
[5] http://zviazda.by/be/news/20180720/1532081907-u-dtz-pad-ukrainskim-zhytomiram-zaginuli-11-chalavek
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[7] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[8] https://zviazda.by/be/tags/dtz