Фестываль «Рок за Баброў», класіка каля Ратушы і арт-праект «Семачкі». Афіша «Звязды» з 30 ліпеня па 5 жніўня.
Дзе: Плошча Свабоды
Калі: 4 жніўня
Колькі каштуе: бясплатна
Мінчане і госці горада зноў змогуць атрымаць асалоду ад музыкі вядомых кампазітараў пад адкрытым небам на канцэртах «Класіка каля Ратушы з velcom»
Сёлета аматараў класічнай музыкі чакае абноўленая канцэртная праграма, а галоўнай яе асаблівасцю стане выступ «вялікіх» аркестраў - ужо пацвердзілі свой удзел Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь. 4 жніўня гасцей чакае праграма «Класіка NEXT».
Дзе: Палац мастацтваў (вул. Козлова, 3)
Калі: з 24 па 29 ліпеня, аўт.-нядз.: 11:00 — 19:00
Колькі каштуе: поўны – 5 руб., ільготны – 2 руб. 50 кап.
Дзе: Лошыцкая сядзіба (пр-д Чыжэўскіх, 8-2)
Калі: па 9 верасня
Колькі каштуе: 3 р.
З 20 мая ў філіяле «Музей «Лошыцкая сядзіба» ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» працуе выстава «Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі», якая прысвечанана свецкай модзе і вайсковаму абмундзіраванню ХІХ стагоддзя. Праект арганізаваны ў супрацоніцтве з творчай суполкай «Куфэрак».
На выставе прадстаўлены рэканструкцыі паўсядзённых, балёвых і вячэрніх касцюмаў, якія насілі жыхаркі беларускіх зямель, а таксама вайсковыя мундзіры і мужчынскае цывільнае адзенне. Дапаўняецца экспазіцыя аўтэнтычнымі аксэсуарамі эпохі з прыватнага збору.
Дзе: аэрадром Баравая
Калі: 4 жніўня, 12:00
Колькі каштуе: ад 27 руб. 90 кап.
З году ў год ён становіцца самым наведваемым білетным фестывалем Беларусі, трапляе ў рэйтынгі лепшых фестываляў Усходняй Еўропы, з кожным годам сюды прыязджае ўсё больш і больш гледачоў з суседніх краін. За сваю папулярнасць эксперты называюць яго «беларускім Вудстокам». У розныя гады на фестывалі выступалі такія топ-зоркі як «Акіян Эльзы», «Мумій Троль», «Каста», «Чайф», «Воплі Відаплясава» і іншыя. Разам з гэтым фестываль заўсёды быў пляцоўкай для маладых беларускіх выканаўцаў, з якой яны стартавалі на сцэне і заваёўвалі прызнанне аўдыторыі. Сёлета на фестывалі выступяць сем хэдлайнераў, якія выканаюць свае найлепшыя хіты.
Дзе: Гасцёўня Уладзіслава Галубка (вуліца Старавіленская, 14)
Калі: з 12 ліпеня па 5 жніўня
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Вы жадаеце дакрануцца да цудоўнага і неспазнанага свету чараўніцтва? Тады ў вас ёсць выдатны шанц здзейсніць цікавую вандроўку ў свет знакамітага чараўніка. На выставе прадстаўлены прадметы з прыватнай калекцыі. У іх ліку - арт-работы беларускіх і замежных мастакоў, майстроў-прыхільнікаў Гары Потэра і яго сяброў, жывапіс, скульптуры.
Магія пачнецца яшчэ пры ўваходзе ў залу. Кожны наведвальнік пройдзе размеркаванне пры дапамозе Сартавальнага Капелюша – зусім як вучань, які толькі што паступіў у школу чараўніцтва. Калі Капялюш вырашыць, на які з чатырох школьных факультэтаў вас прымуць, тады і працягнецца вандроўка.
Таксама на выставе можна будзе згуляць на мятле ў квідыч.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic