Гэтым разам работнікаў шукаюць прадпрыемствы «Беларускія латарэі» і «Мінтэхбуд». Першы наймальнік мае патрэбу ў прадаўцах, другі — у малярах, бетоншчыках, цеслярах, страхарах, арматуршчыках. Пра гэта паведамляе камітэт па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама.
Сёння міні-кірмаш вакансій пройдзе ў аддзеле абслугоўвання грамадзян № 1 (вуліца Я. Коласа, 69) з 10 да 12 гадзін. Заўтра, 9 жніўня, пра свабодныя працоўныя месцы можна будзе даведацца ў аддзеле абслугоўвання грамадзян № 3 (вуліца Шчарбакова, 32), час той жа.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/kirmash-vakansiy