Больш як 80 арыгінальных сэлфі з розных краін свету ўжо дасланыя на конкурс творчых фотаработ «Маё прывітанне ІІ Еўрапейскім гульням», абвешчаны Міжнародным радыё «Беларусь» сумесна з дырэкцыяй спаборніцтваў.
На прапанову даслаць фотапрывітанне ўдзельнікам і гасцям Еўрапейскіх гульняў 2019 года адгукнуліся як беларускія аматары актыўнага ладу жыцця, так і жыхары Расіі, Украіны, Таджыкістана, Германіі, Фінляндыі, ЗША, Кітая, Індыі, Алжыра, Нігерыі і В'етнама. Напрыклад, адзін з актыўных слухачоў міжнароднага радыё «Беларусь» Дзітмар Вольф з Германіі даслаў калаж з лёгкаатлетычнага марафону ў Франкфурце, а кітаец Кевін Чжаа натхніўся гарналыжным цэнтрам у Пхёнчхане...
Трапіць у спартыўную фотагалерэю і далучыцца да ўдзелу ў конкурсе могуць усе ахвотныя: для гэтага трэба ў тэрмін да 25 кастрычніка 2018 года зрабіць здымак на фоне спартыўных аб'ектаў, а яшчэ лепш — падчас уласных заняткаў спортам, пакінуць на ім пазнаку — хэштэг #MІNSK2019 і даслаць на электронную пошту mіnskgаmеs2019@gmаіl.соm альбо далучыць да конкурснай заяўкі на сайце rаdіоbеlаrus.bу. «Умовы ў нас даволі жорсткія, ад кожнага ўдзельніка прымаецца толькі адно фота, — паведамілі на радыё, — але гэта таму, што прызы таго вартыя: пераможцы атрымаюць камплекты запрашальнікаў на спартыўныя мерапрыемствы Еўрапейскіх гульняў і парадную спартыўную экіпіроўку нацыянальнай каманды Беларусі!»
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019
[5] https://zviazda.by/be/tags/selfi