Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў наведаў з афіцыйным візітам Кітай. Ён сустрэўся з генерал-палкоўнікам Лі Цзочэнам, начальнікам Аб'яднанага штаба Цэнтральнага ваеннага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Падчас перагавораў бакі падкрэслілі важнасць умацавання і развіцця партнёрскіх адносін паміж нашымі краінамі ў ваеннай сферы, пацвердзілі станоўчую дынаміку развіцця ўсебаковага, давернага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на падмурку моцнага сяброўства. Таксама былі абмеркаваныя актуальныя пытанні далейшага развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва ў такіх галінах, як сумесная баявая падрыхтоўка, ваенная адукацыя, узаемадзеянне ў рамках ваеннага складніка Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/placdarm