Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам.
Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём ведаў.
Гэтае свята адкрывае новы навучальны год, з першым званком вяртае ў класы і аўдыторыі краіны звыклы рытм школьнага і студэнцкага жыцця, залучае юнае пакаленне ў актыўнае вывучэнне навакольнага свету.
Асаблівая ўвага сёння — маленькім жыхарам Беларусі, якія ўпершыню пераступілі парог школы. Хай у яе сценах спраўдзяцца самыя запаветныя мары і апраўдаюцца найлепшыя чаканні першакласнікаў, а ўрокі падораць радасць зносін і дзіўных адкрыццяў.
Усім, хто працягвае вучобу, жадаю стараннасці і поспехаў. Выпускнікам гэтага года — нацэленасці на высокі вынік. Бацькам навучэнцаў — мудрасці і цярпення. Педагогам — творчага натхнення і пачуцця шчырага гонару за сваіх выхаванцаў.
Жадаю ўсім здароўя, невычэрпнай энергіі і ўпэўненасці ва ўласных сілах. Імкніцеся да ведаў. У сучасным свеце яны і ёсць самы важны набытак.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-vedau