Гэтымі днямі гасцянінная Брэсцкая вобласць, горад Іванава, прымаюць у сябе свята пісьменства. Адбываюцца прэзентацыі кніжных навінак, ладзяцца сустрэчы літаратараў, праводзяцца краязнаўчыя чытанні.
Да ўвагі гасцей і гаспадароў свята – шматлікія рамесніцкія шэрагі з унікальнымі аўтарскімі рэчамі. Можна тут пакаштаваць і адметныя беларускія стравы. Навінкі газетнай перыёдыкі, грунтоўныя літаратурныя альманахі. Што там казаць, у Іванаве адчынілася нават новая кнігарня! А юныя чытальнікі пазмагаліся за званне лепшых у традыцыйным рэспубліканскім конкурсе “Жывая класіка”.
Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nina-shcharbachevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-belaruskaga-pismenstva