У кітайскім вну выкарыстоўваюць унікальныя тэхналогіі.
Падчас заняткаў у Паўночна-заходнім універсітэце ў горадзе Сіань правінцыі Шэньсі студэнт прадэманстраваў макет галавы жанчыны з дынастыі Цынь, якая была раздрукавана пры дапамозе тэхналогіі 3D, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3]
Навуковыя супрацоўнікі ўніверсітэта па выніках аналізу чэрапа старажытных людзей і антрапалогіі могуць зрабіць выснову аб узроставым дыяпазоне чалавека падчас пахавання. Затым з сучаснай базы чэрапна-асабовых дадзеных яны выбіраюць чалавека з аднолькавым узростам і структурай тканін, на аснове чаго "прайграюць" аблічча чалавека пры дапамозе тэхналогіі 3D. Раней вучоныя ўжо паспяхова аднаўлялі вобраз ўнучкі Лі Юаня (імператара дынастыі Тан) у пятым пакаленні - Лі Чуй, а таксама вобраз прыслугі падчас дынастыі Цынь.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya