«Любая сацыяльная дзейнасць павінна адбывацца па пэўных правілах, калі гэтых правілаў няма, то адбываецца анархія, безуладдзе і прыніжэнне правоў, свабод і асобы грамадзяніна. Калі такіх правілаў няма, то яны павінны быць распрацаваны. Адказнасць за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў, усё роўна ў якой сферы, галіне або форме, павінна наступаць безумоўна. Аўтарызацыя ў інтэрнэце дысцыплінуе грамадства, карыстальнікаў у сетках. Таму што, давайце прызнаемся, інтэрнэт зараз — гэта зона абсалютна безадказных паводзінаў, меркаванняў, абраз, распаўсюджвання паклёпу... Зыходзячы з гэтага, лічу мэтазгодным, правільным і своечасовым вырашэнне пытання аб ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў гэтага працэсу. Гэта дысцыплінуе тых людзей, якія сёння не ведаюць ні правоў, ні межаў, ні ўмоўнасцяў, маралі, прынцыпаў. Усёдазволенасці ў нейкай ступені будзе пастаўлены бар'ер».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert