«Белкаапсаюз сёлета нарыхтаваў больш як 50 тысяч тон яблыкаў. Што датычыцца цэн на прадукцыю, то яны не ніжэйшыя за цэны мінулых гадоў, а ў некаторых выпадках і вышэйшыя. Раннія яблыкі закупляліся па Br0,04 за кг, затым цэны павялічыліся да Br0,06-0,08. Невысокі кошт звязаны з нізкім выхадам карыснага прадукту: з 10 кг пладоў атрымліваецца 1 л соку. Рэнтабельнасць не перавышае 2-3 %. Кіраўнік дзяржавы ставіць задачу, каб у гандлёвай сетцы максімальна быў прадстаўлены беларускі яблык. Нам трэба развіваць прамысловае садоўніцтва, асабістыя прысядзібныя гаспадаркі, прапаноўваць добрыя сарты, каб яблыкі мелі таварны выгляд, доўга захоўваліся. Частка ўраджаю ўжо адпраўлена перапрацоўчым прадпрыемствам, на экспарт, частка рэалізуецца праз уласную гандлёвую сетку».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert