Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі вядзе перамовы па арганізацыі транскантынентальных пералётаў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак на адкрыцці Беларускага транспартнага тыдня.
"Мы вядзем перамоўны працэс з рознымі кампаніямі. Мы зацікаўлены нават ствараць пэўныя ўмовы, каб прыцягнуць гэтыя кампаніі і яны лёталі на той жа Амерыканскі кантынент, у Паўднёва-Усходнюю Азію. Гэта адразу пачне працаваць на прывабнасць нашага аэрапорта як хаба", - сказаў Анатоль Сівак.
Паводле яго слоў, у поўнай меры магчымасці для арганізацыі транскантынентальных пералётаў з'явяцца з уводам другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/anatol-sivak
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-aeraport-minsk