На 1 кастрычніка 2018 года ў нашай краіне адкрыта амаль 59 тысяч дэпазітных рахункаў на сямейны капітал. Іх агульная сума складае амаль 590 млн долараў ЗША. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый КАВАЛЬКОЎ на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня маці, які будзе адзначацца 14 кастрычніка.
Намеснік міністра адзначыў, што дзяржаўная падтрымка сям'і — адзін з ключавых кірункаў нашай сацыяльнай палітыкі і адна з асноў дэмаграфічнай бяспекі. Доўгатэрміновай падтрымкай шматдзетных сем'яў, паводле яго слоў, з'яўляецца сямейны капітал, які прызначаецца сем'ям з 2015 года. Яго сума складае 10 тысяч долараў, адкрыць такі дэпазіт сям'я можа пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей.
Акрамя таго, па словах Валерыя Кавалькова, па стане на 1 ліпеня 2018 года больш за 530 тысяч чалавек атрымлівалі падтрымку ад дзяржавы ў выглядзе той ці іншай дзяржаўнай дапамогі, прадугледжанай сем'ям у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей. Фактычна, як адзначыў намеснік міністра, гэта амаль кожнае трэцяе дзіця ў краіне.
Святлана БУСЬКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[4] https://zviazda.by/be/tags/syameyny-kapital