Кітайскі касмадром Цзюцюань, які мае 60-гадовую гісторыю, стаў пляцоўкай для правядзення кітайскімі прыватнымі кампаніямі камерцыйных запускаў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
У верасні тут адбыліся запускі двух ракет-носьбітаў, пабудаваныя прыватнымі кампаніямі. Гэта сведчыць аб прасоўванні камерцыялізацыі айчыннай касмічнай галіны, што адпавядае асноўнай стратэгіі развіцця гэтай справы, заявіў кіраўнік аддзела планавання касмадрома Цзя Лідэ. За апошнія 9 месяцаў у краіне былі паспяхова выкананы 4 запускі субарбітальных ракет-носьбітаў кітайскіх прыватных прадпрыемстваў.
У Кітаі налічваецца чатыры касмадрома, у прыватнасці Цзюцюань, Тайюань, Січан і Вэньчан. Створаны ў 1958 годзе Цзюцюань з'яўляецца першым касмадромам і адзінай пляцоўкай для правядзення пілатуемых касмічных палётаў. У 1970 годзе з касмадрома Цзюцюань быў здзейснены старт першага спадарожніка айчыннай распрацоўкі. З тых часоў адсюль у космас былі запушчаныя 140 спадарожнікаў і 11 касмічных караблёў серыі "Шэньчжоў".
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya