Вынікі цэнтралізаванага тэставання 2019 года будуць разлічаны з выкарыстаннем новай методыкі падліку тэставага бала. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, паведамляе БЕЛТА [1].
У 2018 году новая сістэма ацэнкі на ЦТ паспяхова прайшла мадэльную апрабацыю. Працэдура атрымліваецца яшчэ больш адкрытай і празрыстай для абітурыентаў.
Сутнасць методыкі складаецца ў тым, што кожнаму тэставаму заданню прысвойваецца першасны бал, які абітурыенты будуць ведаць яшчэ да ЦТ. Ён будзе залежаць ад шматлікіх паказчыкаў - ўзроўню складанасці, формы прадстаўлення. Затым будуць уведзены каэфіцыенты ў працэсе праверкі работ абітурыентаў і далей разлічаны выніковы тэставы бал. І першасны, і тэставы выніковы балы, а значыць, і свой ранг, абітурыенты змогуць убачыць на сайце РІКВ.
Па гэтай жа методыцы будуць разлічвацца вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання ў 2018-2019 навучальным годзе.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/society/view/rezultaty-tst-2019-goda-budut-rasschitany-po-novoj-metodike-321903-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/centralizavanae-tesciravanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-instytut-kantrolyu-vedau