Сёння ў пленарным пасяджэнні І Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны возьме ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Мерапрыемства таксама наведае Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчу ў фармаце сам-насам. Галоўны акцэнт у ходзе перагавораў будзе зроблены на пытаннях развіцця гандлю, эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін праз прызму патэнцыялу прамых кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў. Па выніках форуму чакаецца падпісанне шэрага дакументаў і заключэнне дамоўленасцяў, накіраваных на пашырэнне супрацоўніцтва па ўсім спектры кірункаў беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/i-forum-regiyonau-belarusi-i-ukrainy