«У многіх краінах свету існуе механізм абароны банкаўскіх укладаў — сістэма гарантавання ўкладаў, сутнасць якой заключаецца ў тым, што ў выпадку адклікання ліцэнзіі ў банка або яго банкруцтва адказнасць за выплату грашовых сродкаў укладчыкам бярэ на сябе спецыяльна створаная арганізацыя. У Беларусі гэтая сістэма дзейнічае з 1995 года. Сістэма не павінна быць статычнай. Мы за эвалюцыйнае развіццё, вывучэнне і затым прыняцце рашэння аб тым, што нам рабіць далей, што мяняць. Сістэма павінна эвалюцыянаваць з улікам шматлікіх фактараў. Калі і будзем прымаць нейкае рашэнне, калі сума кампенсацыі будзе перагледжана, будзем арыентавацца на тое, каб мы пакрывалі па фізічных асобах практычна 100 %, бо ў нас сацыяльна арыентаваная дзяржава».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert