З нагоды 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча ў літаратурным музее Янкі Купалы сабраліся аматары высокай паэзіі.
Сярод прысутных Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польша ў Рэспублікі Беларусь спадар Артур Міхальскі.
Госці музея праслухалі ўрыўкі з паэтычнага рамана Адама Міцкевіча “Конрад Валенрод” як на польскай, так і на беларускай мове. Таксама гледачам паказалі фрагмент з спектакля “Дзяды” ў выкананні акцераў “Тутэйшага тэатра” і “Тэатра Ч”.
Андрэй САЗОНАЎ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/andrey-sazonau
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/adam-mickevich
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-litaraturny-muzey-yanki-kupaly