Фота пад назвай «Малпы-правапарушальнікі» прыцягнула ўвагу кітайскіх карыстальнікаў інтэрнэту. На здымку некалькі малпаў у клетках з шыльдамі «Затрыманне на 15 сутак за рабаванне», «Затрыманне на 10 сутак за прычыненне цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці» або «Затрыманне на месяц за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Фота было знята ў ландшафтным парку «Востраў малпаў» на паўвостраве Наньвань правінцыі Хайнань. Па словах генеральнага дырэктара парка, пачынаючы з 1999 году, частка малпаў, якіх утрымліваюць у няволі, выпускаюць на «Востраў малпаў». Але пасля вяртання ў прыроду некаторыя малпы часта ладзяць бойкі, некаторыя дарослыя малпы крыўдзяць маленькіх малпачак, іншыя ж крадуць у турыстаў сумкі, смартфоны або іншыя рэчы. Таму адміністратары парку садзяць такіх «правапарушальнікаў» у клеткі на некаторы час.
Стала вядома, што ў многіх ландшафтных парках і заапарках Кітая спецыяльна былі пабудаваныя «турмы», каб браць пад варту распешчаных малпаў на некаторы час дзеля забеспячэння бяспекі турыстаў і іншых малпаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya