Гараджане імкнуцца, каб усё, што ім патрэбна ў штодзенным жыцці, знаходзілася побач — у крокавай даступнасці: крама каля дома, пошта пажадана не далей за суседнюю вуліцу, рамонт абутку, аддзяленне банка, бібліятэка, цырульня, аптэка, майстэрня па рамонце адзення — у сваім раёне, каб максімум знаходзілася не далей за некалькі прыпынкаў грамадскага транспарту. А што казаць пра вяскоўцаў, тым больш састарэлых? Ім патрэбна ўсё тое ж самае.
Дзеля выканання сацыяльных стандартаў на дапамогу прыходзяць так званыя паслугі на колах, якія дапамагаюць людзям у вырашэнні іх штодзённых клопатаў. Лекі для душы — кнігі і перыёдыку — даставяць нават у нядзелю, калі асалодзе чытання вяскоўцы могуць прысвяціць больш вольнага часу. Аб гэтым можна даведацца з матэрыялу нашага ўласнага карэспандэнта па Брэсцкай вобласці, а яшчэ аб тым, што бібліятэкар не адмаўляе чытачам у пакупцы і звычайных лекаў, калі ім гэта патрэбна. Як працуюць «мабільныя бытоўкі» на «Газелі» ў Віцебскім рэгіёне, паштовыя паслугі — на Гомельшчыне і прывозяць самае неабходнае аўтакрамы для пакупнікоў у вёскі Міншчыны, дзе жыве нават меней за пяць чалавек, — мы сабралі ўсю гэтую інфармацыю ў нашым спецыяльным праекце «Рэгіёны: па сутнасці справы».
Фота Анатоля Клешчука
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20181204/1543933664-lyuby-tavar-dastavic-poshta
[3] http://zviazda.by/be/news/20181204/1543933959-knizhny-autobus-abyazdzhae-24-vyoski-rayona-shtotydzen
[4] http://zviazda.by/be/news/20181204/1543933865-bytouka-daedze-da-kozhnaga
[5] http://zviazda.by/be/news/20181204/1543934015-gandlyovae-abslugouvanne-minshchyny-azhyccyaulyayuc-143-autakramy
[6] http://zviazda.by/be/news/20181204/1543934187-dobry-gandal-tam-dze-yosc-vybar
[7] https://zviazda.by/be/tags/regiyony-pa-sutnasci-spravy
[8] https://zviazda.by/be/tags/paslugi
[9] https://zviazda.by/be/tags/krama
[10] https://zviazda.by/be/tags/pradukty
[11] https://zviazda.by/be/tags/gandal