Пошукавая сістэма Google прааналізавала мільёны пошукавых запытаў і высветліла, што шукалі беларусы ў Google у гэтым годзе, паведамляе [2] interfax.by.
Самым папулярным запытам года ў Google Беларусь стаў 21-ы чэмпіянат свету па футболе [3]. Дзявятую пазіцыю рэйтынгу заняў чэмпіянат свету па хакеі. Цікавасць у беларусаў таксама выклікалі ТБ-шоу: шосты сезон "Халасцяка" і "Замуж за Бузаву". Дзясятку самых папулярных запытаў традыцыйна разбавілі серыялы: трэці сезон "Мажора", "Паліцэйскі з Рублёўкі", а таксама другі сезон серыяла "Івановы Івановы".
У катэгорыі "Персона" беларусы часцей за ўсё цікавіліся знакамітасцямі, якія пайшлі з жыцця ў гэтым годзе: Стывенам Хокінгам [4], рэперам XXXTentacion, Іосіфам Кабзонам [5] і Алегам Табаковым [6]. Беларускіх карыстальнікаў Google таксама прыцягвалі гісторыі, звязаныя з Насцяй Рыбкай, легендай рок-музыкі Фрэдзі Мэрк'юры і прэзідэнтам Харватыі Каліндай Грабар-Кітаровіч.
Самым топавым фільмам па запытах беларусаў у 2018 годзе стаў біяграфічны фільм "Багемная рапсодыя" [7] аб брытанскай рок-групе Queen. Другая па папулярнасці - спартыўная драма "Рух уверх". Трэцяе месца займае фантастычны фільм "Веном".
Лідарамі ў катэгорыі "Серыял" сталі "Мажор", "Паліцэйскі з Рублёўкі" і "Івановы Івановы". У топ-3 у катэгорыі "ТБ-шоу года" ў Беларусі ўвайшлі: "Еўрабачанне 2018" [8], шосты сезон шоў "Халасцяк" і "Замуж за Бузаву".
У 2018 годзе беларусаў больш за ўсё цікавіла набыццё аўтамабіляў, ровараў і кватэр. Характэрна, што ў топ-10 увайшлі такія запыты, як "участак пад Мінскам", а таксама "БЧ білет". Традыцыйна беларускія карыстальнікі цікавяцца набыццём айфона. У гэтым годзе ў спісе жаданняў у беларусаў iPhone 7.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://www.interfax.by/article/1251821
[3] http://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-svetu-pa-futbole
[4] http://zviazda.by/be/news/20180314/1521004143-pamyor-styven-hoking
[5] http://zviazda.by/be/news/20180830/1535624277-pamyor-iosif-kabzon
[6] http://zviazda.by/be/news/20180312/1520861554-pamyor-aleg-tabakou
[7] http://zviazda.by/be/news/20181121/1542812045-cyaper-muzyku-queen-mozhna-pasluhac-z-vyalikaga-ekrana
[8] http://zviazda.by/be/tags/eurabachanne-2018
[9] https://zviazda.by/be/tags/google