Памёр мастацкі кіраўнік беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі "Свята" заслужаны артыст Беларусі Анатоль Кашталапаў, паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на тэлеканал "Беларусь 1".
У ліпені 2018 года ён адсвяткаваў свой 70-гадовы юбілей. Амаль паўстагоддзя прысвяціў мастацтву. Працаваў у трупе балета Дзяржаўнага народнага хору Беларусі і ў першым складзе ансамбля "Харошкі". Правобраз маладога Анатоля Кашталапава намаляваны ў мазаічных пано на фасадзе дамоў насупраць Нацыянальнай бібліятэкі.
Быў разнапланавым характэрным танцоўшчыкам і музыкам. На аснове сабранага ў розных рэгіёнах Беларусі і апрацаванага ім фальклору Анатоль Кашталапаў стварыў музычна-харэаграфічную ( "Музыкі граюць") і песенна-музычную ( "Застольная") кампазіцыі, танцы і інш.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/muzyka