Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. У Маскве прэзідэнты дзвюх краін прадоўжаць размову па актуальных пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, якія бакі падрабязна абмеркавалі ў розных фарматах на сустрэчы ў Крамлі 25 снежня.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін заявілі [4] тады аб магчымасці дасягнення дамоўленасцяў па праблемных пытаннях у беларуска-расійскіх адносінах. Перамовы доўжыліся каля чатырох гадзін, прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант ацаніла іх як канструктыўныя. «Прэзідэнты абмеркавалі ўвесь спектр
пытанняў нашага агульнага парадку дня. Пры ацэнцы ў цэлым гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў першую чаргу як адназначна пазітыўны момант быў адзначаны рост тавараабароту. Сярод іншых найбольш актуальных тэм былі і цэнаўтварэнне на газ, работа беларускага нафтаперапрацоўчага сектара ва ўмовах падатковага манеўру, які праводзіцца Расіяй, пастаўкі нашых прадуктаў харчавання на расійскі рынак. Як вынік — пазіцыі збліжаныя па ўсіх пытаннях», — пракаментавала [5] яна БелТА.
Акрамя таго, прэзідэнты прааналізавалі дамоўленасці ў рамках Саюзнай дзяржавы, іх рэалізацыю. Тады кіраўнікі дзяржаў пагадзіліся з неабходнасцю да Новага года правесці яшчэ адну сустрэчу для прыняцця рашэнняў, якія не церпяць адкладання.
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/volga-myadzvedzeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] http://zviazda.by/be/news/20181225/1545724171-lukashenka-nakiravausya-u-maskvu-na-peramovy-z-pucinym
[5] http://zviazda.by/be/news/20181225/1545763683-kirauniki-belarusi-i-rasii-sustrenucca-yashche-raz-da-novaga-goda
[6] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[7] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[8] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[9] https://zviazda.by/be/tags/rasiya