У паляўнічых угоддзях каля вёскі Дуброўка дзяржінспектары заўважылі на снезе сляды трох чалавек, што вялі ад месца, дзе спыніўся аўтамабіль, углыб лесу. Рухаючыся па іх, рэйдавая група выйшла да месцы здабычы лася – там знайшліся парэшткі капытнага.
Паколькі паляванне на ласёў зараз забаронена, сумненняў у браканьерстве ў дзяржінспектараў не было. Пад падазрэнні патрапілі тры мясцовыя паляўнічыя. У дачным доміку аднаго з іх знайшлі мяса і рогі трафейнага лася. На наступны дзень мужчына прыйшоў з пакаяннем – прызнаўся, што падстрэліў сахатага, маючы пуцёўку на пушнога звера. Браканьер ужо пакрыў шкоду ў памеры больш за 10 тысяч рублёў, паведамілі ў Дзяржінспекцыі. У адносінах да астатніх падазраваных праводзіцца праверка. Заведзена крымінальная справа за незаконнае паляванне.
У Дзяржінспекцыі нагадваюць, што паляванне на дробнага пушнога звера (зайца, вавёрку, куніцу г.д.) закрываецца 27 студзеня. У гэты час яе работнікі будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Год таму ў апошнія выхадныя студзеня дзяржінспектары затрымалі некалькі груп зайчатнікаў, якія замест дазволенай пушніны здабылі лася і шэсць казуль. Усе гэтыя паляўнічыя прыцягнуты да адказнасці і пазбаўлены права палявання.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/palyavanne