За некалькі хвілін да апоўначы сталічным ратавальнікам ад жыхароў паступіла паведамленне аб задымленні ў 13-павярховым будынку інтэрната на праспекце Машэрава.
Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, гарэння па знешніх прыкметах не назіралася. У ходзе разведкі высветлілася, што на першым паверсе адбылося загаранне пластыкавага смеццевага кантэйнера і адкладаў смецця ў шахце смеццеправода. Плошча гарэння склала два квадратныя метры.
Ратавальнікі сумесна з адміністрацыяй аб'екта эвакуявалі з інтэрната 1141 чалавека (з іх 48 — да 18 гадоў і 341 замежнага грамадзяніна), паведамілі ў МНС. Пасля ліквідацыі пажару па медыцынскую дапамогу звярнуліся тры студэнты, якія адчулі сябе дрэнна. З папярэднімі дыягназамі «атручэнне прадуктамі гарэння» іх даставілі ў бальніцу.
Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны падраздзяленнямі МНС у 0.06. Яго прычына ўстанаўліваецца, адна з версій — неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[5] https://zviazda.by/be/tags/internat
[6] https://zviazda.by/be/tags/evakuacyya