Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!
Паважаныя ветэраны!
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэтае свята ўвасабляе сабой ратную доблесць нашага народа і пераемнасць пакаленняў у самаадданым служэнні Радзіме. За гады незалежнасці ў краіне была створана сучасная, аснашчаная найноўшымі ўзорамі ўзбраенняў і тэхнікі армія, здольная эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы і даць годны адпор любому агрэсару.
Перакананы, што ваенная арганізацыя дзяржавы надзейна гарантуе яе бяспеку ва ўмовах новых глабальных выклікаў і пагроз, а мір і спакой на беларускай зямлі будуць гарантаваны і надалей, бо абарона Айчыны ў нас носіць усенародны характар.
У год 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сённяшняя святочная дата набывае асаблівую значнасць. Самыя добрыя словы ўдзячнасці мы адрасуем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія прадэманстравалі прыклад найвышэйшай доблесці і гераізму ў барацьбе з ворагам усяго чалавецтва. Іх мужнасць, стойкасць і патрыятызм назаўсёды застануцца арыенцірам для нашай моладзі.
Жадаю ўсім шчасця, міру, дабрабыту і новых поспехаў у службе на карысць Радзімы!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne-alyaksandra-lukashenki
[4] https://zviazda.by/be/tags/23-lyutaga
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-abaroncau-aychyny-i-uzbroenyh-sil-respubliki-belarus