Правайдар электронных плацяжоў разам з банкам і партнёрамі запусцілі аплату праезду ў грамадскім транспарце з дапамогай смартфона.
Такім чынам кампанія Аssіst Bеlаrus сумесна з Беларусбанкам і акцыянерным таварыствам «БайТэхСэрвіс» рэалізавалі пілотны праект па аплаце праезду ў транспарце горада Брэста.
Сэрвіс працуе праз мабільную праграму TІХ. Для гэтага неабходна зарэгістравацца і прывязаць плацежную картку. Набыць электронны білет можна ў раздзеле «Мае квіткі». Набыты электронны білет захоўваецца ў асабістым кабінеце карыстальніка. Аплата праезду робіцца пры ўваходзе ў транспарт з выкарыстаннем функцыі праграмы «аплаціць» альбо шляхам сканавання QR-кода, размешчанага ў транспартным сродку.
У выпадку праверкі дастаткова паказаць кантралёру электронны білет, захаваны ў раздзеле «Мае паездкі». Вось і ўсё. Праграма даступная для запампоўкі ў Арр Stоrе і Gооglе Рlау.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/aplata-praezdu
[4] https://zviazda.by/be/tags/smartfon
[5] https://zviazda.by/be/tags/placyazhy