Прэміі ўрада Беларусі ўдастоены яшчэ 9 арганізацый, а ўсяго на дадзеную ўзнагароду прэтэндавалі 39 арганізацый.
— Мадэль, па якой праводзіцца конкурс, улічвае тэндэнцыі сучаснага менеджменту. Яна гарманізавана з крытэрыямі прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг і мадэлі дасканаласці Еўрапейскага фонду кіравання якасцю. Гэта дазваляе экспертам больш дэталёва ацаніць узровень работ па якасці, а прадпрыемствам-удзельніцам выбудоўваць свой падыход у галіне менеджменту якасці на прынцыпах, што прымяняюцца замежнымі партнёрамі, — паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Прэмія ўрада за дасягненні ў галіне якасці была заснаваная ў 1998 годзе. Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання арганізацый, якія дабіліся значных поспехаў у галіне якасці прадукцыі, работ, паслуг і ўкаранілі высокаэфектыўныя метады кіравання якасцю.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdpu-imya-m-tanka
[2] https://zviazda.by/be/tags/premiya-u-galine-yakasci