Паводле аператыўных даных з 6:00 24 красавіка да 6:00 25 красавіка ліквідаваныя 27 лясных пажараў на агульнай плошчы больш за 110 га, 7 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 2 га і 53 пажары травы і кустоў на агульнай плошчы больш за 26 га, у тым ліку пажар каля вёскі Крынічнае Гродзенскага раёна, гаворыцца [1] на сайце МНС Беларусі.
24 красавіка ў 12:33 паступіла паведамленне аб выяўленні пажару (сухая расліннасць і лес) на тэрыторыі Кіраўскага лясніцтва каля вёскі Красноўка Нараўлянскага раёна. Для ліквідацыі задзейнічаныя 29 адзінак тэхнікі і 112 чалавек. Па стане на 06:00 плошча пажару складала 40 га.
24 красавіка ў 14:36 паступіла паведамленне аб выяўленні пажару (сухая расліннасць і лес) каля вёскі Крынічнае Гродзенскага раёна. Часова была абмежаваная праца пункта пропуску Прывалкі Гродзенскага р-на (мяжа з Літвой). Для ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя 70 адзінак тэхнікі і 346 чалавек. У 23.57 пажар ліквідаваны, пацярпелых няма, агульная плошча, пройдзеная фронтам пажару, склала 30 га.
Працягнута тушэнне пажару травы і кустоў каля вёскі Альманы Столінскага р-на Брэсцкай вобласці. Для ліквідацыі пажару задзейнічаны 42 адзінкі тэхнікі і 139 чалавек. Верталёты Мі-8 Авіяцыі МНС за суткі ажыццявілі 97 скідаў вады. Тушэнне ўскладнена адсутнасцю пад'язных шляхоў і забалочанай мясцовасцю. Для маніторынгу і ацэнкі становішча ажыццяўляецца авіяцыйнае патруляванне. Работы па ліквідацыі працягваюцца.
Фота: mchs.gov.by
Спасылкі
[1] http://mchs.gov.by/glavnoe/254800/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lyasnyya-pazhary
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/les
[5] https://zviazda.by/be/tags/mns