У сувязі з прадаўжэннем канікул з нагоды Першамая, у Паднябеснай чакаецца турыстычны бум. Пра гэта паведамілі ў найбуйнейшым у краіне анлайн-турагенцтве Ctrip, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [4].
Колькасць пошукаў і браніравання тураў, ажыццёўленых праз мабільны дадатак Ctrip, павялічылася прыкладна на 50 працэнтаў пасля таго, як Дзяржсавет прыняў рашэнне падоўжыць да чатырох дзён канікулы з нагоды маючага адбыцца Першамая.
Па прагнозах экспертаў кампаніі, за гэты перыяд кітайскія турысты здзейсняць каля 150 млн паездак. Папулярнымі замежнымі турыстычнымі напрамкамі, як чакаецца, стануць Тайланд, Японія і Інданэзія. Пры гэтым Чунцын, Ханчжоу і Шанхай узначаляць спіс самых наведвальных гарадоў у рамках унутранага турызму.
Паводле дадзеных Кітайскай акадэміі турызму, на працягу трохдзённага першамайскага свята у 2018 годзе кітайцы здзейснілі каля 147 млн паездак, а ў перыяд тыднёвых вакацый з нагоды нацыянальнага свята гэтая лічба дасягнула 726 млн.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/mikalay-litvinau
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[4] http://russian.people.com.cn/
[5] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya