Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з ахвярамі пажару на самалёце авіякампаніі «Аэрафлот».
«У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам і болем успрынята трагічнае паведамленне аб пажары на борце пасажырскага самалёта авіякампаніі «Аэрафлот» у маскоўскім аэрапорце Шарамеццева, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяр», — сказана ў спачуванні.
Беларускі лідар перадаў словы падтрымкі і спагады родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.
Паводле БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/aeraflot