Інспектар ДАІ загінуў у Магілёўскім раёне, абставіны высвятляюць праваахоўнікі. Пра гэта паведаміў афіцыйны твітар МУС.
Сегодня, 16 мая, при исполнении служебного долга погиб сотрудник батальона ДПС ГАИ УВД Могилевского облисполкома 1996 г.р. В настоящее время в Могилевском районе, вблизи трассы Могилев - Шклов, работает следственно-оперативная группа. Устанавливаются обстоятельства произошедшего
— МВД Беларуси (@mvd_by) 16 мая 2019 г. [3]
Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь заведзена крымінальная справа па факце забойства [4] супрацоўніка ДАІ ў Магілёўскай вобласці па ст.362 (забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляе [5] тэлеграм-канал ведамства.
Следчыя сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі міліцыі і экспертамі працуюць на месцы здарэння з мэтай ўстанаўлення абставінаў здзяйснення злачынства. Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.
Ход расследавання крымінальнай справы знаходзіцца на асабістым кантролі Старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча.
23-гадовы інспектар ДАІ быў забіты ўвечары 16 мая.
УУС Магілёўскага аблвыканкама звяртаецца па дапамогу да насельніцтва! Такая інфармацыя размешчана [6] на старонцы УУС Магілёўскага аблвыканкама ва "Укантакце".
УУС Магілёўскага аблвыканкама просіць адгукнуцца грамадзян, якія бачылі ці маюць інфармацыі аб машыне, у якую 16 мая ў перыяд часу з 17 гадзін 30 хвілін да 18 гадзін 20 хвілін сядаў інспектар ДПС ДАІ [7] ў форменным абмундзіраванні ў раёне вуліцы Першамайскай г. Магілёва, а таксама - завулка Мігая (гасцініца «Днепр»).
"Звяртаем увагу вадзіцеляў транспартных сродкаў! Калі вы знаходзіліся ў названы прамежак часу ў дадзеным раёне, просім прадаставіць у наш адрас запісы з відэарэгістратараў", - праінфармавалі ва УУС.
Пры наяўнасці інфармацыі або запісу просім неадкладна ператэлефанаваць: 8 (029) 314-46-66, 8 (029) 802-46-66, 8 (029) 693-64-25 або па тэлефоне 102.
Ананімнасць і ўзнагарода гарантуюцца!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://twitter.com/mvd_by/status/1129100076125753345?ref_src=twsrc%5Etfw
[4] http://zviazda.by/be/news/20190516/1558034285-inspektar-dai-zaginuu-u-magilyouskim-rayone
[5] https://t.me/skgovby
[6] https://vk.com/uvd_mogilev?w=wall-107310340_7594
[7] http://zviazda.by/be/news/20190517/1558066610-sk-pa-fakce-zaboystva-inspektara-dai-zavedzena-kryminalnaya-sprava
[8] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva
[9] https://zviazda.by/be/tags/dai
[10] https://zviazda.by/be/tags/magilyou