Летась «Звязда» пісала пра тое, як на прылеглай да аднаго з ліцэяў Магілёва тэрыторыі актывіст заўважыў беспарадак (нумары ад 26.10.18 [3] і 13.12.18 [4]). Карэспандэнт разам з ім прайшоўся па пляцоўцы, якая трапіла пад крытыку, і зафіксаваў факты бязладдзя. Прыемна паведаміць, што сітуацыя змянілася. Актывіст патэлефанаваў у карпункт і папрасіў падзякаваць кіраўніцтву ліцэя за наведзены парадак.
Актыўную пазіцыю ў навядзенні парадку на зямлі праявіў старшыня вулічкама № 5 Ленінскага раёна Магілёва, член Савета тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання мікразоны № 4 Віталь Гардзееў. Ён карыстаецца ў мясцовага насельніцтва павагай за сваю прынцыповасць і неабыякавасць. Вось і ў гэтай сітуацыі ён не застаўся ўбаку. І вельмі задаволены, што яна выправілася.
— Цяпер гэта стала ўзорная пляцоўка, прыемна самаму паглядзець і іншым паказаць, — адзначыў ён.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] http://zviazda.by/be/news/20181025/1540488791-u-magilyove-aktyvist-zmagaecca-za-chyscinyu-navakolnaga-asyaroddzya
[4] http://zviazda.by/be/news/20181212/1544633185-smetnik-u-goradze-magilyouskaya-gistoryya-pracyagvaecca
[5] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[6] https://zviazda.by/be/tags/smecce
[7] https://zviazda.by/be/tags/paradak