Фестываль сярэднявечнай культуры запрашае ўсіх ахвотных у абласны цэнтр у суботу, 15 чэрвеня.
У Каложскім парку можна будзе пабачыць шоу і турнір лучнікаў, турнір «шчыт-меч», бугурт (масавыя баі 5х5), начную рэканструкцыю бойкі, атрымаць асалоду ад прагляду пастаноўкі вандроўнага тэатрыка «Гістрыён», патанцаваць разам з калектывам SelvaMagіca ды паслухаць гурты «Скудрынка», Vіatores, «Рокаш», Nevrіda. Таксама можна будзе апынуцца на вялікім сярэднявечным кірмашы, дзе ўдзельнікі будуць дэманстраваць рамёствы, пакатацца на конях. Будуць працаваць аніматары і фотазоны.
Завершыцца фестываль сярэднявечнай культуры вогненным шоу ад тэатра ErgoBіbamus.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[3] https://zviazda.by/be/tags/festyval
[4] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[5] https://zviazda.by/be/tags/syarednyavechcha