Амаль год таму ў Брэсце кіраўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі і Міністэрства інфраструктуры Польшчы падпісалі міжурадавае пагадненне аб утрыманні пагранічных дарожных маставых аб'ектаў на беларуска-польскай дзяржаўнай граніцы. Дадзенае пагадненне заменіць дагавор, які быў заключаны яшчэ ў 1993 годзе. Праект Закона аб ратыфікацыі гэтага пагаднення быў адобраны на нядаўняй сесіі ў Савеце Рэспублікі.
— Самыя складаныя аб'екты дарожнай інфраструктуры — масты і пуцеправоды, — адзначыў намеснік міністра транспарту і камунікацый Андрэй Іваноў. — У нашым выпадку яны да таго ж знаходзяцца ў пагранічнай паласе. Але ад іх функцыянавання наўпрост залежаць сувязі паміж дзвюма краінамі. Дарожныя службы скіраваны на якаснае ўтрыманне мастоў і пуцеправодаў і ліквідоўваюць праблемы, якія ўзнікаюць, у самы кароткі час. Але з абодвух бакоў работы на мастах праводзяцца ў розны час, што негатыўна ўплывае на хуткасць і бяспеку дарожнага руху. Новае пагадненне павінна вырашыць гэтую праблему. Пасля яго ратыфікацыі на беларуска-польскай дзяржаўнай граніцы абодва бакі будуць утрымліваць па тры масты.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/transpart
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-polskae-supracounictva
[5] https://zviazda.by/be/tags/myazha