Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў сёння Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха ас-Сісі ордэнам Дружбы народаў, перадае БЕЛТА [3].
Цырымонія ўручэння ўзнагароды егіпецкаму лідару адбылася пасля завяршэння перагавораў [4] кіраўнікоў дзяржаў і падпісання пакета міжнародных дакументаў.
"Беларускія людзі вельмі талерантныя, спакойныя, працавітыя. Яны з вялікай павагай ставяцца да егіпецкага народа. Наша дружба калі і не адносіцца да тых глыбокіх часоў, калі цывілізацыя пачыналася з Егіпта, тым не менш яна мае добрыя карані, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - У Савецкага Саюза і Егіпта былі заўсёды добрыя адносіны, і мы з вамі наследнікі гэтых добрых традыцый".
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што яму давялося працаваць з рознымі лідарамі Егіпта, але сапраўды добрыя, дружалюбныя і цёплыя адносіны паміж краінамі склаліся менавіта ў перыяд прэзідэнцтва Абдэль Фатаха ас-Сісі.
"Я хачу вам падзякаваць за тую шчырасць і абавязковасць у нашых адносінах. Мы з вамі заклалі моцны фундамент дружбы паміж нашымі народамі", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт Егіпта падзякаваў за ўзнагароду і цёплы прыём усёй дэлегацыі. Ён запэўніў, што егіпецкі бок прыкладзе ўсе намаганні для рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей і намечаных праектаў. "Гэта мой першы візіт у вашу цудоўную рэспубліку, але запэўніваю, што не апошні", - заявіў ён.
Ордэн Дружбы народаў Абдэль Фатаху ас-Сісі ўручаны за значны асабісты ўклад у развіццё двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Егіптам, заслугі ў справе ўмацавання міру, кансалідацыі грамадства і яднання народаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-uznagarodziu-prezidenta-egipta-ordenam-druzhby-narodau-78918-2019/
[4] http://zviazda.by/be/news/20190618/1560848369-lukashenka-naladzic-mashtabnae-uzaemadzeyanne-pamizh-dzyarzhavami-u
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/egipet-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[8] https://zviazda.by/be/tags/orden-druzhby-narodau