Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 ліпеня ўказ №274 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве", паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе [2] беларускага лідара.
Дакументам прадугледжваецца прызваць у жніўні-лістападзе 2019 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.
Выкананне ўказа дасць магчымасць забяспечыць патрэбнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у ваеннаслужачых тэрміновай службы і службы ў рэзерве.
Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-podpisal-ukaz-o-prizyve-na-srochnuju-voennuju-sluzhbu-v-avguste-nojabre-2019-goda-355746-2019/
[2] http://www.president.gov.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/pryzyu