У суботу а дзесятай раніцы пачалося ўрачыстае шэсце «У гасцях у вішні».
З галоўнай сцэны фестывальнага горада гучалі прывітальныя словы гаспадароў і ганаровых гасцей свята, прайшоў канцэрт з удзелам калектываў мастацкай самадзейнасці і прафесіянальных артыстаў з розных краін. Выступіла і наша зямлячка — скрыпачка і спявачка з Аўстрыі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, выпускніца Венскай кансерваторыі Юлія Лебядзенка.
Прайшла выстаўка ўдзельнікаў мастакоўскага пленера «Райскі сад — 2019», прысвечаны творчасці мастака з Глыбоччыны Язэпа Драздовіча. Працавалі падвор’і сельскіх саветаў, якія дэманстравалі свае кулінарныя здольнасці ў выглядзе пірагоў і тартоў з вішнямі. Працаваў кірмаш майстроў народнай творчасці, адбылася ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу «Вішнёвае вяселле».
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/glybokae
[5] https://zviazda.by/be/tags/vishnyovy-festyval