Чацвёртая кніга серыі “Адрасы Беларусі ў свеце” прысвечана такім краінам, як Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан. У кожнай з іх пракладзены “беларускія сцежкі” ― і праз лёсы нашых суайчыннікаў, і праз падтрымку самімі жыхарамі гэтых краін беларускіх спраў, беларускай культуры, беларускага асветніцтва.
Выданне з’яўляецца добрым пацвярджэннем таго, што лёсы народаў Беларусі і Цэнтральнай Азіі, нашы культуры цесна паяднаны і пераплецены. Пра гэта — нарысы і эсэ, гутаркі, развагі і вершы, сабраныя пад адной вокладкай.