«У чэрвені 2018 года была зацверджана канцэпцыя развіцця абласных аэрапортаў, у якой сфармуляваны агульныя мерапрыемствы, у тым ліку прыцягненне турыстычных патокаў, развіццё інфраструктуры абслугоўвання пасажыраў, грузаў, тэхнічнага абслугоўвання паветраных суднаў. Гэтая работа будзе працягнута. Сёлета добра спрацавала чартарная праграма, мы назіраем сур'ёзны рост ва ўсіх абласных аэрапортах — практычна ў два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Канцэпцыя прадугледжвае далейшае развіццё чартарных і рэгулярных перавозак з прыцягненнем авіякампаніі «Белавія», а таксама авіякампаній блізкага замежжа, у тым ліку лаўкост-кампаній. З авіякампаніямі Расіі, Украіны, бюджэтнымі авіякампаніямі Еўропы прапрацоўваюцца пытанні па магчымасці адкрыцця рэйсаў у абласныя аэрапорты Беларусі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministr-transpartu-i-kamunikacyy
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksey-auramenka